Відэаархіў катаванняў і гвалту ў расійскіх турмах здабыў беларускі айцішнік

Відэаархіў катаванняў і гвалту ў расійскіх турмах здабыў беларускі айцішнік

Відэаархіў катаванняў і гвалту ў расійскіх турмах здабыў беларускі айцішнік Сяргей, піша брытанскае выданне The Telegraph. Мужчына знаходзіўся ў турме Саратава, дзе яго прымусілі супрацоўнічаць з кіраўніцтвам турмы. Ён там кіраваў камп'ютарнай сеткай. А потым змог адпомсціць — вывез вялізны відэаархіў, які перадаў праваабаронцам.

Шакуючыя відэа пачаў публікаваць сайт Gulagu.net. У РФ па фактах здзекаў над зняволенымі, гвалтоўных дзеянняў распачалі крымінальныя справы, пачаліся адстаўкі.

Заснавальнік Gulagu.net Уладзімір Асечкін назваў беларуса "нашым Эдвардам Сноўдэнам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі