Кіраўніка фірмы з Салігорскага раёна абвясцілі ў міжнародны вышук
Салігорскі раённы аддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу на службовую асобу, якую вінавацяць у наўмысным банкруцтве падкантрольнай камерцыйнай арганізацыі.
Следства лічыць, што мужчына, які быў дырэктарам і акцыянерам прыватнай фірмы, наўмысна зрабіў яе непрацежаздольнай, каб не аплочваць крэдыты. Каб не плаціць, ён адчужаў маёмасць узначаленага прадпрыемства, падпісваючы заведама нявыгадныя дамовы куплі-продажу з падкантрольнымі юрыдычнымі асобамі.
Прадаўшы актывы (абсталяванне, станкі ды іншае маёмасць), абвінавачаны павялічыў неплацежаздольнасць фірмы на агульную суму ў памеры 95 000 рублёў. Паля гэтага прадпрыемства прызналі банкрутам, і крэдыторы (у тым ліку з дзяржаўнай формай уласнасці) атрымалі шкоду ў асабліва буйным памеры.
Па крымінальнай справе ідзе збор доказнай базы, у тым ліку вядуцца ператрусы, дапытваюцца сведкі, прызначаныя экспертызы фінансава-эканамічнай дзейнасці. Следства забрала частку адчужаных актываў на суму больш за 100 000 рублёў.
Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваныя як наўмысная эканамічная неплацежаздольнасць.
Сам мужчына ўцёк. Ён абвешчаны ў міжнародны вышук.