Кіраўніка "Газпрама" ад еўрасанкцый абаранілі яго еўрапейскія партнёры
Прозвішча Аляксея Мілера выкраслілі са спісаў людзей, якія трапілі пад санкцыі Еўрасаюза.
Адбылося гэта па патрабаванні еўрапейскіх партнёраў, піша газета "Ведомости".
Мілер мог трапіць у спіс санкцый, які Еўрасаюз апублікаваў 12 мая. У яго трапілі 13 чалавек і дзве юрыдычныя асобы — кампаніі "Чарнаморнафтагаз" і "Феадосія". Аднак прозвішча Мілера са спісаў выкраслілі. Гэтага дамагліся французскія, нямецкія і італьянскія нафтагазавыя кампаніі. Яны спасылаліся на тое, што санкцыі ўскладняць працу з "Газпрамам".
Нагадаем, што санкцыі супраць расійскіх і крымскіх чыноўнікаў, а таксама кампаніі першапачаткова былі ўведзеныя за анэксію Крыма. Пашырэнне спісаў стала рэакцыяй ЕС на правядзенне рэферэндумаў на ўсходзе Украіны.
Фота — w7phone.ru