Кіраваць Каталоніяй прызначылі віцэ-прэм’ера Іспаніі

Кіраваць Каталоніяй прызначылі віцэ-прэм’ера Іспаніі

Іспанскі ўрад пазбавіў Каталонію статуса аўтаноміі і прызначыў кіраваць рэгіёнам віцэ-прэм’ера Сарайю Саенс дэ Сантамарыю. Такім быў адказ Мадрыда на рашэнне каталонскага парламента абвясціць незалежнасць. Адразу пасля гэтага іспанскі сенат увёў у аўтаноміі наўпроставае кіраванне з Мадрыду, а затым урад абвясціў аб роспуску парламента Каталоніі і прызначыў новыя выбары на 21 снежня.

Прэм’ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой абвясціў аб зняцці з пасады кіраўніка ўраду Каталоніі Карлеса Пучдэмона і паабяцаў дамагчыся прызнання каталонскай дэкларацыі аб незалежнасці незаконнай, нагадвае ВВС. Звольненыя ўсе сябры каталонскага ўраду, а таксама многія іншыя чыноўнікі.

Большасць вядучых краін свету выказалася супраць аддзялення Каталоніі ад Іспаніі. Маштабны палітычны кразіс у гэтай краіне пачаўся пасля таго, як каталонскія лідары, насуперак рашэнню Канстытуцыйнага суда, правялі рэферэндум аб незалежнасці.

Урад Каталоніі сцвярджае, што пры яўцы з 43% за незалежнасць прагаласавалі 90,18% удзельнікаў, супраць — 7,83%.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі