Кіроўная партыя Грузіі хоча ініцыяваць імпічмент прэзідэнта краіны

Прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі сустрэлася ў Германіі з нямецкім калегам Франкам Вальтэрам-Штайнмаерам / facebook.com/zourabichvilisalome

Прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі сустрэлася ў Германіі з нямецкім калегам Франкам Вальтэрам-Штайнмаерам / facebook.com/zourabichvilisalome / facebook.com/zourabichvilisalome

Кіроўная партыя Грузіі "Грузінская мара" вырашыла ініцыяваць працэдуру імпічменту прэзідэнта Саламэ Зурабішвілі. Пра гэта заявіў старшыня партыі Іраклій Кабахідзэ, паведамляе рэсурс Jam News.

Прадстаўнік партыі абвінавачвае Зурабішвілі ў парушэнні Канстытуцыі. Яна паехала ў замежную паездку без ухвалы ўрада. Гаворка пра паездку ў Германію, візіт пачаўся напярэдадні. Зурабішвілі сустрэлася з нямецкім прэзідэнтам Франкам Вальтэрам-Штайнмаерам. Гэта першая з серыі сустрэч з еўрапейскімі лідарамі. Падчас гэтых перамоваў грузінская прэзідэнтка разлічвае атрымаць падтрымку ў пытанні надання Грузіі статусу краіны — кандыдата на ўступленне ў ЕС.

"Мы ведаем, што Саламэ Зурабішвілі выступае супраць інтарэсаў еўрапейскай інтэграцыі краіны. І ўсё адно, зробіць яна заявы супраць еўраінтэграцыі ў грузінскім парламенце або падчас замежнага візіту. Нашы міжнародныя партнёры ў любым выпадку атрымаюць гэтую інфармацыю", — патлумачыў пазіцыю партыі Іраклій Кабахідзэ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі