Кірыенка ў алімпійскай велагонцы з раздзельным стартам заняў 17-е месца
10 жніўня ў Рыа-дэ-Жанейра прайшла роварная гонка з раздзельным стартам. У ёй удзельнічалі 35 спартоўцаў.
Беларус Васіль Кірыенка заняў у спаборніцтвах 17-е месца. Дыстанцыю 54,5 км ён адолеў за 1 гадзіну 16 хвілінаў 5,70 секунды. Яшчэ адзін наш велагоншчык, Канстанцін Сіўцоў, заняў 25-е месца, паказаўшы час 1 гадзіна 18 хвілін 58,75 секунды.
Пераможцамі гонкі сталі швейцарац Фабіян Канчэлара (1 гадз. 12 хвіл. 15,42 сек.), галандзец Том Дзюмулен (1 гадз. 13 хв. 2,83 сек.) і прадстаўнік Вялікабрытаніі Крыстафер Фрум (1 гадз. 13 хв. 17,54 сек.).