Кітай паставіць у Беларусь яшчэ 1,5 мільёна вакцын супраць каранавіруса
Вакцыну з Кітая ў Беларусь дастаўляюць ваенныя лётчыкі / ВІА "Ваяр"
Кітайскі бок анансаваў пастаўку новай партыі вакцыны супраць каранавіруса. У найбліжэйшы час Беларусі будзе перададзена "дадаткова 1,5 мільёна доз". Пра гэта заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу СТБ амбасадар КНР у РБ Се Сяаюн.
Ён казаў пра поспехі "ў галіне супрацьэпідэмічнага супрацоўніцтва". Нагадаў, што ў мінулым годзе Пекін ужо перадаў Минску 1,4 мільёна доз вакцыны, і расказаў аб новых пастаўках.
Летась у Мінску перыядычна ўзнікалі складанасці з даступнасцю кітайскай вакцыны. Яе выбіраюць, бо яна лягчэй пераносіцца і прызнаецца ў шэрагу заходніх краін.
Аднак перш за ўсё кітайскую вакцыну Verocel карпарацыі Sinopharm выкарыстоўваюць для вакцынацыі цяжарных. Так вырашыла Міністэрства аховы здароўя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.