"Кітайскія" пінгвіны, пераапранутыя ў касцюмы Санта-Клаўсаў, рвуць інтэрнэт

Скрыншот з відэа CCTV +
Скрыншот з відэа CCTV +

23 снежня ў тэматычным парку "Поларлэнд" (Polarland) у Харбіне (Кітай) пінгвінаў пераапранулі ў касцюмы Санта-Клаўсаў. Да радасці дзетак, пінгвіны ў чырвона-белых накідках проста разгульвалі па тэрыторыі заапарка. Іх можна было пакратаць і сфатаграфаваць:

 

Відэа: CCTV +

Мяркуючы па роліку, уся акцыя праходзіла пад пільным наглядам супрацоўнікаў заапарка. Калі шапка з'ехала на вочы аднаго з пінгвінаў, і ён упаў, адстаўшы ад суродзічаў, нехта з персаналу адразу ж прыйшоў на дапамогу.

Дзеці былі ў захапленні ад таго, што адбываецца.

"Як цябе клічуць?" — пытаецца рэпарцёр ў адной з дзяўчынак.

"Піпнгвін-цюлень!" — адказвае яна.

Некаторыя хвалявалися, што жывёлы змерзнуць.

"Як ты гэта прыдумаў?" — пытаецца рэпарцёр у хлопчыка па імени Тэнг Зіну.

"Ну, мне холадна, таму я думаю, што ім таксама", — адказвае маленькі кітаец.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі