Клічко: Датэрміновыя выбары павінны адбыцца не пазней на 25 траўня
Пра гэта лідар украінскай партыі “УДАР” заявіў, выступаючы на трыбуне ў Вярхоўнай Радзе 22 лютага.
“Мы выступаем з ініцыятывай прыняць пастанову Вярхоўнай Рады, якой патрабуем ад Януковіча сысці ў адстаўку, што стане законнай падставай для прызначэння датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў. Якія мы тут і павінны прызначыць. Яны павінны адбыцца згодна з Канстытуцыяй Украіны, не пазней за 25 траўня гэтага году”, — прыводзіць словы Віталя Клічко УНІАН.
Ён адзначыў, што правядзенне ў бліжэйшы час датэрміновых выбараў знізіць напружанне ў грамадстве і накіруе грамадска-палітычную барацьбу ў мірнае, выбарчае рэчышча.