“КЛІПзаМОВА” на Еўрарадыё: Sex супраць HURMA, :B:N: супраць ZM99
У шчырым галасаванні наведвальнікі нашага сайта разам вызначаюць, хто з 20 гуртоў больш варты кліпа ад "Арт-сядзібы" і студыі Ideas!
"Арт-сядзіба", студыя Ideas і Еўрарадыё распачынаюць другі этап конкурсу “КЛІПзаМОВА”. Пераможца, якога абяруць наведвальнікі сайта euroradio.fm, атрымае бясплатны кліп.
З 60 песень — прэтэндэнтаў на здымкі — прадстаўнікі "Арт-Сядзібы" і студыі Ideas абралі 20 найлепшых. Цягам бліжэйшага месяца кожны жадаючы можа прагаласаваць на сайце Еўрарадыё за песню, якую ўпадабае. Першае галасаванне пачынаецца ўжо сёння і будзе доўжыцца да 16:00 16 сакавіка. Спробы "накруткі" будуць вылічаныя і выпраўленыя!
“Атрымалася, што песні зусім розныя, — распавядае пра выбар студыі Ideas і прадстаўнікоў “Арт-сядзібы” яе кіраўнік Павел Белавус. — Ёсць і творы вядомых гуртоў, такіх, як :B:N: ды “Мутнае вока”. І ёсць песні зусім маладых гуртоў, якія толькі з’явіліся і не так даўно запісалі свае першыя трэкі. Напрыклад, як гурт HURMA ці Martin S”.
Галасаванне пройдзе ў 4 заходы. Па задуме арганізатараў, канкурсанты аб’ядноўваюцца ў групы па 5 каманд згодна з узроўнем іх вядомасці. Праз месяц экспертная рада ладзіць галасаванне сярод фіналістаў. У выніку, абіраецца песня-пераможца, на якую і будзе зняты запаветны кліп.
26 траўня ў клубе Re:Public адбудзецца прэзентацыя кліпа і вялікі канцэрт гурта.
SP Kava – "Што са мной?"
sp_kava_-_shto_sa_mnoy.mp3
Sex – "Цябе"
sex_-_cyabe.mp3
Zeman & Sviedak – "Сляды"
zeman_sviedak_-_slyady.mp3
ZnaROCK – "500$"
znarock_-_500.mp3
HURMA – "Шукай"