Клуб "Нью-Джэрсі" адхіліў беларуса Шаранговіча ад трэніровак

Клуб "Нью-Джэрсі" адхіліў беларуса Шаранговіча ад трэніровак

Клуб НХЛ "Нью-Джэрсі" ў панядзелак унёс ў кавід-пратакол абаронцу Крысціяна Яраша. Ён не трэніраваўся з аднаклубнікамі.

Таксама ад трэніровак адхілены і нападнік Ягор Шаранговіч. У клубе гэта тлумачаць мерамі засцярогі. Пры гэтым прэс-служба "Нью-Джэрсі" адзначае, што беларускі хакеіст не ўнесены ў кавід-пратакол. Паведамляецца, што тэст паказаў у яго адмоўны вынік. 

У гэтым сезоне Шаранговіч набраў 9 (4+5) балаў у 23 матчах НХЛ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі