Кныровіч: пераважная частка беларусаў жыве з дуляй у кішэні

Кныровіч: пераважная частка беларусаў жыве з дуляй у кішэні

Беларускі бізнесмен Аляксандр Кныровіч, які сёлета выйшаў на волю пасля 4,5 года ў зняволенні і з'ехаў за мяжу, у гутарцы з Радыё Свабода падзяліўся сваімі меркаваннямі пра перспектывы беларускага пратэсту. Ён кажа, што цяпер у грамадстве такі ўзровень страху, якога не было ў жніўні 2020-га, калі людзі масава выйшлі на вуліцы.

"Думаю, што яны [улады] разумеюць, што сёння пераважная частка беларусаў жыве з дуляй у кішэні і чакае, якім чынам зможа тую дулю паказаць", — мяркуе Кныровіч. Прайшло ўжо больш за год, як масавыя пратэсты спыніліся, а ўлады ўсё спрабуюць "вярнуць кантроль над сітуацыяй". "Ім патрэбная яшчэ адна электаральная кампанія, на якой яны пакажуць, што яны кантралююць сітуацыю, што яны зноў вярнулі сабе рычагі кіравання краінай", — лічыць бізнесмен.

Улады і асабіста Аляксандр Лукашэнка спрабуюць пераканаць (найперш сябе?), што іх падтрымлівае большасць беларусаў. Аднак "злітыя" ў інтэрнэт закрытыя даныя апытанняў у Беларусі для МЗС Расіі сведчаць, што ўладу падтрымлівае меншасць. Пра гэта ж заяўляюць і заходнія сацыёлагі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі