Koktebel Jazz Festival: рыхтуемся да лета разам з Nina Karlsson
Кароткія вынікі: латарэя не спатрэбілася, а пераможцаў ажно два! Даведайся падрабязнасці!
Мы атрымалі максімальную колькасць правільных адказаў (чатыры з пяці) адразу ад двух удзельнікаў, - Паўла Рабушко ды Віктара Контара, - але латарэю праводзіць не сталі. Абодва пераможцы атрымліваюць запрашальнікі на дваіх на заўтрашні канцэрт Nina Karlsson. Забраць квіткі можна ў Мінскай рэдакцыі Еўрарадыё.
Умовы конкурса:
Пакуль Беларусь замятае снегам па самую чарапушку, Еўрарадыё настальгуе па моры, сонцы ды незабыўнай атмасферы галоўнага джаз-фэсту СНД Koktebel Jazz Festival.
Мы склалі для цябе невялікі тэст, з дапамогай якога ты можаш не толькі праверыць, што ты ведаеш пра Мекку аматараў “музыкі тоўстых”, але і выйграць квіткі на канцэрт Nina Karlsson 21 сакавіка ў клубе “Мулен Руж”.
Адказы прымаем у каментарыях да 14:00 20 сакавіка. Калі некалькі ўдзельнікаў адкажуць правільна на аднолькавую колькасць пытанняў, у 21:00 таго ж дня лёс запрашальніка на дваіх на першую прэпаці славутага фестывалю ў Мінску вырашыць латарэя.
Правільныя адказы на тэст:
1.Які па ліку Koktebel Jazz Festival адбудзецца 12-15 верасня 2013?
А. Юбілейны дзясяты
Б. Адзінаццаты
В. Дваццаты
Г. Пятнаццаты
2. Хто ж былі тыя першыя беларусы, якія скарылі кактэбельскую сцэну?
А. Гурт "Apple Tea"
Б. Аркестр М. Фінберга
В. Ансамбль "Песняры"
Г. Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч
3. Які культавы беларускі альбом быў прэзентаваны на "Джаз Кактэбелі"?
А. "Тры чарапахі" N.R.M.
Б. "Дзевачкі і космас" Akute
В. "Рабкор" "Ляпис Трубецкой"
Г. Аляксандр Саладуха "Берега"
4. Чым вылучыўся для беларусаў "Джаз Кактэбель-2009"?
А. У гэтым годзе адбыўся першы выступ беларусаў у Кактэбелі.
Б. Ураджай кактэбельскага каньяку-2009 меў асабліва тонкі водар.
В. На фестывалі адбыўся "беларускі вечар", падчас якога зайгралі разам "Троіца", "Cеребряная свадьба", CherryVata і Akana.
Г. У 2009 годзе з Беларусі на фестываль зладзілі першы бас-тур.
5. Гэта удзельніца Koktebel Jazz Festival-2012 запомнілася не толькі сваім канцэртам але і тым, што гераічна пагадзілася замяніць перакладчыка ды дапамагла легендарнаму Горану Брэгавічу паразумецца з расійскімі журналістамі.
А. Nina Karlsson
Б. Ніно Катамадзэ
В. Святлана Бень
Г. Саша Алмазава
Фота: koktebel.info