Колькасць ахвяр каранавіруса ў свеце склала амаль 15 мільёнаў чалавек

Колькасць ахвяр каранавіруса ў свеце склала амаль 15 мільёнаў чалавек

Колькасць ахвяр каранавіруса ў свеце склала амаль 15 мільёнаў чалавек, паведаміла Сусветная арганізацыя здароўя. Гэта амаль у тры разы больш афіцыйнай статыстыкі, якая існавала дагэтуль. Раней лічылася, што ахвярамі каранавіруса сталі каля 5,4 млн чалавек (па іншых даных — 6,2 млн). Эксперты Сусветнай арганізацыі здароўя лічаць, што афіцыйная статыстыка ў некаторых краінах была моцна заніжаная: часам наўмысна, але часцей з-за абмежаваных магчымасцяў у падліках, піша "Бі-Бі-Сі".

Сцвярджаецца, што ў Індыі памерла 4,7 млн чалавек. Гэта ў дзесяць разоў больш, чым паведамлялі мясцовыя ўлады. Афіцыйныя даныя па Расіі былі заніжаныя ў тры з паловай разы. Падобнае значнае заніжэнне статыстыкі смяротнасці таксама было зафіксавана ў ЗША, Бразіліі, Інданэзіі, Мексіцы, Перу.

Пытанні ёсць і да беларускай афіцыйнай статыстыкі. Напрыклад, зімой 2021-га раптоўна ў Беларусі аказаўся самы нізкі ўзровень смяротнасці ад COVID-19 у Еўропе. Пры гэтым летась лякарні павялічылі закупкі мяшкоў для трупаў, перасталі публікаваць афіцыйную статыстыку па смяротнасці ў краіне.

Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, за ўвесь перыяд распаўсюду каранавіруса ў нашай краіне памерлі амаль 7 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі