Колькасць ахвяр тэракту ў Пакістане дасягнула 69 чалавек
Колькасць ахвяр тэракту ў Пакістане дасягнула 69 чалавек, кожны трэці — дзеці. Больш за 300 чалавек атрымалі раненні. Раней паведамлялася пра 65 загінулых. Адказнасць за тэракт у горадзе Лахор узяў рух "Талібан", адзначае Reuters.
Выбух прагучаў 27 сакавіка каля дзіцячага парку. Большасць загінулых і параненых — гэта жанчыны і дзеці.