Колькасць ахвяраў тэракту ў Тунісе ўзрасла да 40 чалавек
Тэрарыстычная атака адбылася ў пятніцу на курорце Эль-Кантаўі. Турыстаў расстраляў мясцовы студэнт.
Колькасць ахвяраў учорашняга тэракту ў Тунісе ўзрасла да 40 чалавек. Трагедыя адбылася на курорце Эль-Кантаўі пад горадам Сус. Людзей расстраляў мясцовы студэнт, які хаваў аўтамат Калашнікава ў парасоне. Большасць загінулых — гэта брытанскія і нямецкія турысты. Сёння ў бальніцы памерла грамадзянка Бельгіі. Тэрарыст быў забіты. Па некаторай інфармацыі, тэрарыстаў было двое і аднаго з іх затрымалі. Адказнасць за тэракт узяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава".
МЗС Беларусі заявіў, што беларускія грамадзяне, якія адпачываюць у Тунісе, не пацярпелі.
Як інфармуе ВВС, улады Туніса прынялі рашэнне аб закрыцці 80 мячэцяў за падбухторванне да гвалту.
Чорная пятніца: тэракты ў Тунісе, Кувейце і Францыі
Фота: AFP, Reuters