Колькасць ахвяраў землятрусу ў Турцыі перавысіла 1000 чалавек

Разбурэнні ў Турцыі / t.me/yigal_levin/
Разбурэнні ў Турцыі / t.me/yigal_levin/

У выніку землятрусу ў Турцыі загінулі больш за 1000 чалавек. Гэтую лічбу назваў прэзідэнт краіны Рэджэп Таіп Эрдаган. Ён дадаў, што колькасць ахвяраў можа павялічыцца.

З-пад завалаў выцягнулі 2470 чалавек, раненні атрымалі 5385 чалавек. Было разбурана 2818 дамоў.

У Сірыі, дзе таксама адчуваліся штуршкі, паводле апошніх звестак загінулі больш за 400 чалавек, пацярпелі больш за тысячу.

Як распавядала Еўрарадыё, землятрус магнітудай 7,8 бала здарыўся сёння ў паўднёва-ўсходніх раёнах Турцыі і Сірыі. Падчас землятрусу была разбураная крэпасць Газіянтэп, узведзеная ў ІІ-ІІІ стагоддзях нашай эры.

Тым часам прыйшло паведамленне пра новы землятрус у Турцыі — цяпер у цэнтральных раёнах. Яго магнітуду ацэньваюць таксама ў 7,8 бала. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі