Колькасць беларусаў, якія маюць уклады ў банках, скарацілася

Анкета патэнцыйнага кліента банка / facebook.com/belagroprombank

Анкета патэнцыйнага кліента банка / facebook.com/belagroprombank

Ашчадныя ўклады ў беларускіх банках цяпер маюць каля 11% насельніцтва краіны. І за апошні год колькасць укладчыкаў скарацілася на 56 тысяч чалавек, піша рэсурс "Нашы грошы" са спасылкай на звесткі Нацбанка. У другім квартале грошы ў банку на тэрміновых дэпазітах трымалі крыху больш за 1 мільён 57 тысяч чалавек. Прычым у жанчын грошай на рахунках больш — 10,6 млрд рублёў у эквіваленце (61,6% усіх укладаў), у мужчын — 6,64 млрд. І жанчыны — на фоне агульнага зніжэння колькасці ўкладчыкаў — па-ранейшаму часцей нясуць грошы ў банк. За год колькасць жанчын-укладчыц, якія рызыкнулі адкрыць рахункі ў беларускіх рублях, нават павялічылася з 414 тысяч чалавек да 429 тысяч (+4%). Колькасць жа ўкладчыкаў валютных дэпазітаў, наадварот, рэзка зніжаецца: і сярод жанчын — на 13% за год з 327 да 284 тысяч чалавек, і сярод мужчын — на 18% з 139 да 114 тысяч.

"Гэтыя звесткі Нацбанка пацвярджаюць тэзіс аб маштабным адтоку валютных дэпазітаў з банкаў, і гэтая тэндэнцыя вельмі негатыўная", — адзначаюць аўтары рэсурсу. Даходы беларусаў растуць, але свае грошы банкам яны больш не давяраюць. Яшчэ адна прычына скарачэння колькасці дэпазітаў, на думку экспертаў — гэта эміграцыя высокааплатных спецыялістаў.

Пабочным эфектам такога недаверу банкаўскай сферы становіцца рост наяўных грошай у абароце. А гэта цягне за сабой пашырэнне шэрай зоны эканомікі і агульнае зніжэнне яе эфектыўнасці, адзначаюць эксперты.

Число белорусов, имеющих вклады в банках, сократилось
Колькасць укладчыкаў тэрміновых дэпазітаў у беларускіх банках / @naszyhroszy

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі