Колькі можна зарабіць на чарніцах і лісічках у нарыхтоўчых пунктах
![Колькі можна зарабіць, калі здаваць ягады і грыбы?](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/blueberries-6352547_1280.jpg.webp?itok=prtMUXeJ)
Колькі можна зарабіць, калі здаваць ягады і грыбы? / pixabay.com
Беларускія арганізацыі спажыўкааперацыі з пачатку сезона купілі ў насельніцтва ў чатыры разы больш чарніц, чым за той жа перыяд летась, паведамілі ў прэс-службе Белкаапсаюза, піша БелТА.
Лідзіруе Брэсцкая вобласць — там сабралі 72 т. У залежнасці ад рэгіёна і якасці ягад закупачная цана за 1 кг чарніц складае ад 3,5 да 6 рублёў.
Кілаграм лісічак можна здаць за ад 6 да 14 рублёў. Кошт таксама залежыць ад якасці і памеру грыбоў.
У Беларусі садавіна, агародніна і грыбы прымаюць 760 прыёма-нарыхтоўчых пунктаў, звыш 900 нарыхтоўшчыкаў і каля 3000 сельскіх магазінаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.