Косінец: Рэанімабілі для медустаноў Беларусі будуць закупленыя да верасня

Рэанімабілі для ўстаноў аховы здароўя, якія аказваюць дапамогу дзецям, за заробленыя падчас рэспубліканскага суботніка сродкі, будуць закупленыя да верасня бягучага года. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Косінец, які прыняў удзел у суботніку на аб'екце "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр транспланталогіі". Ужо праз тыдзень будзе абвешчаны тэндэр на набыццё 15 абсталяваных сучасным абсталяваннем рэанімабіляў. Напрацягу траўня будзе вызначаны пераможца тэндэру, а затым праведзеныя ўсе неабходныя працэдуры па закупцы.

Палову сродкаў, атрыманых падчас суботніка, запланавана накіраваць на набыццё самага сучаснага дыягнастычнага абсталявання для абласных дзіцячых лякараняў.

У папярэднія гады падчас суботніка было зароблена адпаведна 11 млрд. і 12,7 млрд. Сёлета, па папярэдніх падліках, сума складзе каля 14 млрд. На рахунак суботніка паступаюць таксама сродкі ад спонсараў.

Такім чынам, усе грошы будуць накіраваныя на развіццё ў Беларусі сістэмы медыцынскай дапамогі для дзяцей, што, у тым ліку, будзе спрыяць рэалізацыі Нацыянальнай дэмаграфічнай праграмы, падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

БелТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі