Кот з брытанскага супермаркета стаў героем сацсетак (фота)

Кот з брытанскага супермаркета стаў героем сацсетак (фота)

Кот з брытанскага супермаркета ў Броклі стаў героем сацсетак. Упершыню яго заўважылі на паліцы з прысмакамі і выгналі адтуль. Аднак пакупнікі зрабілі некалькі фота, якія разляцеліся па інтэрнэце і набылі папулярнасць. Ката пачалі называць самым хмурным, яму далі мянушку "Олі Олівер".

Тым часам, як піша Mirror, кот два месяцы прыходзіў да дзвярэй згаданага супермаркета. Нарэшце, адміністрацыя вырашыла ўзяць яго "на працу", паколькі многія пакупнікі прыходзілі, каб толькі пабачыць героя сацсетак. Жывёле, нягледзячы на парушэнне санітарных нормаў, прадаставілі адну з паліц. І ён штодня прыходзіць з суседняга дома, дзе жыве, у супермаркет.

Фота з сацсетак.

Кот з брытанскага супермаркета стаў героем сацсетак (фота)
Кот з брытанскага супермаркета стаў героем сацсетак (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі