Кожнае трэцяе дзіця ў Беларусі мае лішнюю вагу

Кожнае трэцяе дзіця ў Беларусі мае лішнюю вагу

У Беларусі прыкладна 30% дзяцей маюць залішнюю масу цела або атлусценне. Пра гэта паведаміла загадчыца лабараторыі праблем здароўя дзяцей і падлеткаў РНПЦ “Маці і дзіця”, кандыдат медыцынскіх навук Маргарыта Дзевялтоўская.

Паводле спецыяліста, у ЗША дзяцей з лішняй вагой налічваецца 81%, і амерыканскія даследчыкі расцэньваюць гэтую лічбу як катастрафічную. І хоць у Беларусі колькасць поўных дзяцей не такая крытычна, аднак амаль траціна — гэта таксама шмат.

На думку спецыяліста, адна з прычын з'яўлення лішніх кілаграмаў ў дзяцей — маларухомы лад жыцця. Дзеці павінны тры разы на тыдзень займацца ў спартовых секцыях, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі