Кожны пяты жыхар Беларусі — прадстаўнік моладзі ва ўзросце ад 14 да 31 года
Кожны пяты жыхар Беларусі — гэта прадстаўнік моладзі ва ўзросце ад 14 да 31 год. Усяго такіх асобаў 1 мільён 992 тысячы чалавек, а сярод іх найбольшая ўзроставая група — людзі 25-30 год, іх 897,4 тысячы чалавек. Такія дадзеныя публікуе Белстат з нагоды Дня моладзі, які адзначаецца ў Беларусі ў апошнюю нядзелю чэрвеня.
У Гомельскай вобласці жыве найбольшая колькасць маладых людзей у параўнанні з іншымі абласцямі — 284,5 тысячы чалавек. У Мінску іх 510,5 тысяч чалавек.
Са сфераў дзейнасці моладзь часцей за ўсё выбірае IT-тэхналогіі — тут кожнаму другому супрацоўніку да 31 года. У прамысловасці моладзь складае пятую частку, у гандлі і фінансавай сферы, інфармацыі і сувязі маладых людзей ад 29 да 38%.