Краіны G7 асудзілі рашэнне РФ аб размяшчэнні ў Беларусі тактычнай ядзернай зброі
Пасяджэнне G7 / Reuters
G7 асудзіла рашэнне Уладзіміра Пуціна аб размяшчэнні ў Беларусі тактычнай ядзернай зброі, бо гэта "яшчэ больш узмоцніць напружанасць сітуацыі". Міністры замежных спраў краін G7 збіраліся ў Японіі. Адной з тэмаў абмеркавання была сітуацыя ва Украіне. Удзельнікі сустрэчы заявілі, што іх краіны і далей будуць падтрымліваць яе. Што да Расіі, то G7 намагаецца дасягнуць поўнага выканання санкцый.
Пра запланаванае размяшчэнне ў нашай краіне тактычнай ядзернай зброі Пуцін заявіў 25 сакавіка. Паводле яго слоў, будаўніцтва сховішча плануюць скончыць да 1 ліпеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.