“Крамбамбуля” ў Мінск-Арэне (фотафакт)

Гурт "Крамбамбуля" выступіў ў Мінск-Арэне. На самай буйной канцэртнай пляцоўцы краіны прайшоў карпаратыў IBA-group. Разам з “Крамбамбуляй”, якая, па неафіцыйных звестках, забаронена ў Беларусі, выступіў і ўкраінскі гурт “Океан Ельзи”, а вядучым шоў быў Дзяніс Кур'ян.

Па словах удзельнікаў карпаратыва, прысутнічала каля 4 тысяч чалавек. Гэты карпаратыў адбыўся яшчэ 18 красавіка, але фота з'явіліся толькі цяпер. Як высветліла Еўрарадыё, беларускія IT-шнікі часта адрываюцца пад вядомыя гурты. І тая ж “Крамбамбуля” не ўпершыню грае на карпаратывах.

 
 
“Яны сабе дазваляюць здымаць Палацы спорту, Палацы рэспублікі, — некалі распавядала Еўрарадыё дырэктар гурта Ганна Вольская— Гэта самая мэтавая аўдыторыя, якая любіць жывую музыку. Вось мы днямі гралі ў Палацы спорту, і гэта быў звычайны рок-канцэрт”.
 
 
Фота з фэйсбука Andrei Plesanov
 
Крамбамбуля в Минск-АренеКрамбамбуля в Минск-АренеКрамбамбуля в Минск-АренеКрамбамбуля в Минск-АренеКрамбамбуля в Минск-АренеКрамбамбуля в Минск-АренеКрамбамбуля в Минск-Арене
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі