“Крумкачы” ператвараюцца ў “Незвычайна фантастычную каманду” (НФК)

“Крумкачы” ператвараюцца ў “Незвычайна фантастычную каманду” (НФК)

Незалежны футбольны клуб “Крумкачы” прыдумаў сабе новую назву — цяпер гэта будзе НФК (расшыфроўваецца як “Незвычайна фантастычная каманда”). Назва зафіксаваная ў даведцы, якую атрымаў у Мінгарвыканкаме дырэктар клуба Юрый Давідовіч.

Цяпер ТАА “Футбольны клуб Незвычайна фантастычная каманда” зможа прайсці працэдуру рэбрэндынгу, што дазволіць камандзе выступаць у першай лізе.

Год таму “Крумкачы” былі пазбаўленыя ліцэнзіі на выступ у вышэйшай лізе, бо мелі завінавачанасці перад гульцамі. Тады заснавальнік клуба Дзяніс Шунто саступіў права на выкарыстанне назвы Юрыю Давідовічу, які зарэгістраваў каманду “НФК “Крумкачы” і заявіў яе ў другую лігу.

Па выніках гэтага сезона клуб заняў другое месца ў Д3 і атрымаў права выступаць у прафесійным Д2, аднак ФБФФ заявіла, што не дапусціць “Крумкачоў” у першую лігу, бо існуе клуб з такой самай назвай, які не разлічыўся з запазычанасцямі. Тады каманда вырашыла мяняць назву.

За тыдзень ад моманту абвяшчэння конкурсу на новую назву было атрымана каля 200 лістоў з прапановамі ад заўзятараў. У выніку спыніліся на варыянце “НФК”.

“Крумкачы” ператвараюцца ў “Незвычайна фантастычную каманду” (НФК)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі