Крысціна Ціманоўская папрасіла палітычны прытулак у Польшчы

Крысціна Ціманоўская папрасіла палітычны прытулак у Польшчы

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская падала дакументы на палітычны прытулак у Польшчы. Пра гэта распавёў выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін, піша mediazona.by.

Пазней стала вядома, што муж лёгкаатлеткі выехаў у Кіеў.

Раней паведамлялася, што сваю дапамогу Ціманоўскай прапаноўвала таксама Чэхія.

Спартоўка па-ранейшаму знаходзіцца ў Токіа і кантактуе з Міжнародным алімпійскім камітэтам. "З ёй усё ў парадку. Трымаецца добра, зразумела, што гэта стрэсавая сітуацыя не толькі для спартоўца, але і чалавека апынуцца пад такім ціскам. Гэта маладая дзяўчына, на якую аказалі ціск дарослыя вопытныя функцыянеры", — расказаў Апейкін.

Ён дадаў, што Ціманоўская баялася вяртацца ў Мінск, бо яе паказалі ў "разносных сюжэтах" "прапагандысцкіх каналаў".

1 жніўня прадстаўнікі Нацыянальнага алімпійскага камітэт Беларусі спрабавалі вывезці Ціманоўскую з Токіа супраць яе волі. Гэта адбылося пасля таго, як дзяўчына паведаміла: яе без яе ведама паставілі бегчы эстафету 4х400 м, хаця яна трэніруецца на 100 і 200 м. 

У такійскім аэрапорце Ціманоўская заявіла, што яе вывозяць супраць яе волі. У справу ўмяшаліся японская паліцыя і прадстаўнікі МАК. У МАК не выключаюць, што ўвядуць санкцыі супраць НАК Беларусі па выніках расследавання інцыдэнту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі