Крызіс у Беларусі можа скончыцца толькі шляхам дыялогу — старшыня Еўрарады
Кіраўнік Еўрарады Шарль Мішэль / Liga.net
Кіраўнік Еўрапейскай рады Шарль Мішэль напісаў твіт, у якім запэўніў беларусаў у падтрымцы. Ён лічыць, што палітычны крызіс у нашай краіне можа скончыцца толькі дзякуючы мірнаму дыялогу народа і ўлады.
"Прайшло паўгода, а жыхары Беларусі па-ранейшаму патрабуюць, каб іх галасы былі пачутыя. Мы працягваем вас падтрымліваць. Не можа быць гвалту супраць мірных дэманстрантаў, і Еўрасаюз патрабуе вызвалення ўсіх палітычных вязняў. Гэты крызіс можа скончыцца толькі шляхам поўнага мірнага дыялогу", — заявіў Мішэль.
Да дыялогу з грамадзянскай супольнасцю краіны ЕС і ЗША заклікаюць Лукашэнку з моманту жнівеньскіх пратэстаў 2020 года. Праўда, безвынікова. На дадзены момант у Беларусі налічваецца 227 палітвязняў, супраць удзельнікаў пратэстаў, актывістаў, удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі заведзена больш за 1000 крымінальных спраў. Пры гэтым няма ніводнай справы па факце жорсткіх дзеянняў сілавікоў у дачыненні да мірных грамадзян.
Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.
Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.