Кубак чэмпіёнаў Садружнасці выйграў азербайджанскі “Хазар-Ленкарань"

Футбалісты азербайджанскага клуба "Хазар-Ленкарань" сталі пераможцамі XVI міжнароднага турніру "Кубак чэмпіёнаў Садружнасці краін СНД і Балтыі", які завяршыўся ў Санкт-Пецярбургу 27 студзеня.
У фінальным матчы "Хазар" з лікам 4:3 выйграў у леташняга ўладальніка кубка ўзбекскага "Пахтакора" (Ташкент). 25 студзеня ў паўфінале азербайджанцы выйгралі ў барысаўскага БАТЭ (2:1), а "Пахтакор" — у літоўскага "Каўнаса" (3:1), які ўзначальвае беларускі спецыяліст Андрэй Зыгмантовіч.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі