"Кубак Палесся" выйгралі хакеісты зборнай Даніі, Беларусь на другім месцы

Хакеісты зборнай Даніі выйгралі турнір "Кубак Палесся", які прайшоў у Гомелі. У суботу датчане па булітах перамаглі каманду Славеніі — 3:2 і набралі 7 ачкоў.  Другое месца заняла зборная Беларусі, складзеная з кандыдатаў у каманду, большасць з якіх гуляюць у адкрытым чэмпіянаце нашай краіны. Пасля сённяшняй перамогі над Нарвегіяй — 5:2 (1:1, 3:0, 1:1) — беларусы набралі 6 ачкоў, у нарвежцаў засталося 4 ачкі — трэцяе месца. Чацвёртае месца на турніры занялі славенцы, якія набралі толькі 1 ачко, але адабралі яго ў Даніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі