Кучма назваў умовы для новай сустрэчы кантактнай групы ў Мінску

Абавязковай умовай для новай сустрэчы кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту ў Данбасе з'яўляецца прысутнасць на ёй кіраўнікоў самаабвешчаных рэспублік Аляксандра Захарчанкі і Ігара Платніцкага. Пра гэта заявіў другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, перадае tvc.ru. Кучма паведаміў, што кантактная група накіроўвала запрашэнне на сустрэчу ў Мінску ў пятніцу, аднак менавіта лідэрам "ДНР" і "ЛНР".

Ён нагадаў, што менавіта Захарчанка і Платніцкі падпісалі ў верасні 2014 года мінскія пагадненні. Экс-прэзідэнт Украіны заявіў, што перамовы з іншымі асобамі праходзілі безвынікова, бо яны не ўпаўнаважаныя прымаць рашэнні.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі