Кучма: Пуцін паставіў ультыматум Украіне і ўсяму заходняму свету

Уладзімір Пуцін паставіў ультыматум Украіне і паводзіць сябе так, нібыта, ніякіх мінскіх дамоўленасцяў не было. Пра гэта заявіў былы прэзідэнт Украіны, прадстаўнік афіцыйнага Кіева ў трохбаковай кантактнай групе па сітуацыі на Данбасе Леанід Кучма.

"Нам фактычна выстаўлены ўльтыматум, — цытуе словы Кучмы УНІАН. — Альбо мы прымем яго [Пуціна] ўмовы і спынім усялякае супраціўленне, альбо перастанем існаваць як незалежная дзяржава".

Паводле слоў Кучмы, расійскі прэзідэнт даў зразумець, што не спыніцца ні перад якімі стратамі і выдаткамі дзеля дасягнення сваёй мэты ва Украіне. Экс-прэзідэнт Украіны ўпэўнены, што Масква выставіла ўльтыматум не толькі Кіеву, але і ўсяму заходняму свету.

Нагадаем, паводле лютаўскіх мінскіх дамоўленасцяў, на Данбасе мусіў спыніцца агонь і пачацца адвод цяжкіх узбраенняў. Аднак ужо пасля іх падпісання баевікі атакавалі горад Дэбальцава і ўкраінскія войскі вымушаныя былі прарывацца з акружэння. Украінскі бок заяўляе, што ў гэтай аперацыі актыўны ўдзел бралі рэгулярныя падраздзяленні расійскай арміі, а вайсковая тэхніка і ўзбраенні дагэтуль перакідваюцца на Данбас з Расіі.

Фота: УНІАН, ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі