Kula Shaker выпусцілі сінгл "Peter Pan R.I.P."

Брытанцы Kula Shaker прэзентавалі першы сінгл з будучага новага альбома "Pilgrim's Progress".  Трэк пад назвай "Peter Pan R.I.P." можна атрымаць бясплатна да 21 чэрвеня, зарэгістраваўшыся на сайце каманды.

"Pilgrim's Progress" стане чацвёртай студыйнай працай гурта, які распаўся у 1999-м годзе і вярнуўся ў 2004-м. Дата рэлізу альбома і іншыя дэталі пакуль не раскрываюцца. Вядома, што на дыск трапяць 11 песень, частка з якіх - "Will My True Love Wait?", "For a Few Yen More" і "Only Love" Kula Shaker ужо гралі на канцэртах.

Прадзюсаваннем альбома музыкі зоймуцца самі, а курыраваць працу будзе фронтмэн Kula Shaker і аўтар песень Крыспіан Мілс (Crispian Mills).

Нагадаем, што апошні студыйны альбом Kula Shaker "StrangeFolk" убачыў свет летам 2007-га.

Фота:musikarma.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі