Купчына: Еўрасаюз выпрацоўвае новую пазіцыю наконт візаў для беларусаў

У Мінску прайшлі двухбаковыя кансультацыі паміж намеснікамі міністраў замежных спраў Беларусі і Італіі — Аленай Купчыной і Бенедэта Дэла Ведлова.

Па іх выніках Купчына пацвердзіла, што 10-11 сакавіка пройдуць кансультацыі паміж Беларуссю і Еўрасаюзам па спрашчэнні візавага рэжыму. З беларускага боку ў іх будуць прымаць удзел начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Ігар Фісенка, а таксама кіраўнік міграцыйнай службы Аляксей Бягун. Бакі будуць разглядаць два пагадненні — аб візавай лібералізацыі і аб рэадмісіі.

Кучына дадала: "Менавіта ў гэтыя дні разглядаецца ў рамках Еўрасаюза пытанне аб выпрацоўцы новай перамоўнай пазіцыі з боку еўрапейцаў па гэтых пытаннях. Мы таксама сваю перамоўную пазіцыю зараз абмяркоўваем. Мы спадзяемся, што ў ходзе гэтых кансультацый нам удасца дасягнуць істотнага прагрэсу".

Па яе словах, афіцыйны Мінск чакае "пазітыўных зрухаў з еўрапейскага боку па шэрагу сур'ёзных пытанняў". Купчына не выключыла, што да Рыжскага саміту Усходняга партнёрства удасца выйсці на парафіраванне гэтых двух важных пагадненняў.

Фота — mfa.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі