Курс беларускага рубля 26 ліпеня вырас адносна ўсіх асноўных валют
26 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША паменшаў — з 2,0293 да 2,0271 беларускага рубля. Курс еўра таксама падае — з 2,2579 да 2,2576 беларускага рубля. Панізіўся і курс расійскай валюты: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2128 беларускага рубля (у чацвер — 3,2129).
Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,04%.