Курс долара 13 лістапада працягвае расці
У панядзелак, 13 лістапада, пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША працягвае расці — з 1,9921 да 1,9932 беларускага рубля. Таксама павялічыўся курс еўра — з 2,3183 да 2,3204. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3650 беларускага (у пятніцу — 3,3617).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,07%.