Курс долара ў Беларусі 17 лістапада крыху знізіўся
Курс долара ЗША ў Беларусі 17 лістапада крыху знізіўся. Гэта адбылося ўпершыню за апоўнія амаль тры тыдні.
Пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара паменшаў з 2,0068 да 2,0050 беларускага рубля.
Курс еўра нязначна павысіўся — з 2,3646 да 2, 3648 беларускага. За 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,3615 (у чацвер — 3,3466).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,19%.