Курс долара ў Беларусі 18 ліпеня панізіўся

Курс долара ў Беларусі 18 ліпеня панізіўся

18 ліпеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.

Курс долара ЗША панізіўся — з 2,0341 да 2,0301 беларускага рубля. Курс еўра вырас — з 2,2787 да 2,2811 беларускага рубля. Павысіўся і курс расійскай валюты: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2314 беларускага рубля (у сераду — 3,2311).

Курс беларускага рубля да кошыка валют умацаваўся на 0,04%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі