Курс долара ў Беларусі 21 чэрвеня вырас
У чацвер, 21 чэрвеня, пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША аднавіў рост пасля ўчорашняга зніжэння — з 2,0052 да 2,0076 беларускага рубля. Курс еўра працягнуў зніжэнне — з 2,3197 да 2,3177 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1463 беларускага (у сераду — 3,1516).
Курс беларускага рубля ўмацаваўся да кошыка валют на 0,04%.