Курс долара ў Беларусі 25 траўня зноў перавысіў 2 рублі
У пятніцу, 25 траўня, адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас і зноў перавысіў 2 рублі — з 1,9968 да 2,0017 беларускага рубля. Курс еўра па-ранейшаму зніжаецца — з 2,3418 да 2,3398 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2467 беларускага (у чацвер — 3,2522).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,04%.