Курс долара ў Беларусі 26 сакавіка знізіўся
У панядзелак, 26 сакавіка, адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША крыху зменшыўся — з 1,9487 да 1,9474 беларускага рубля, затое курс еўра вырас — з 2,4028 да 2,4114 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4180 беларускага (у пятніцу — 3,4127).
Беларускі рубель аслаб да кошыка валют на 0,15%.
Як паведамляла Еўрарадыё, 23 сакавіка курс долара ЗША нязначна вырас — з 1,9483 да 1,9487 беларускага рубля, курс еўра знізіўся — з 2,4088 да 2,4028 рубля.