Курс долара ў Беларусі пераадолеў 2 рублі
У сераду, 15 лістапада, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША пераадолеў псіхалагічную планку — 2 рублі. Да гэтага ўсё ішло ў апошнія тыдні. На сённяшні дзень курс долара складае 2,0057 беларускага рубля (учора — 1,9976). Курс еўра таксама вырас — з 2,3343 да 2,3702. За 100 расійскіх рублёў даюць 3,3296 беларускага (у аўторак — 3,3549).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,04%.