Курс долара ў Беларусі зноў вырас, але да 2 рублёў яшчэ не дацягнуў
У пятніцу, 10 лістапада, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША зноў вырас, але да 2 рублёў яшчэ не дацягнуў: учора ён складаў 1,9915 беларускага рубля, сёння — 1,9921. Калі тэмпы росту захаваюцца, дык адбудзецца гэта максімум праз тыдзень. Вырас і курс еўра — з 2,3100 да 2,3183. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3617 беларускага (учора — 3,3619).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,11%.