Курс долара ў Беларусі 28 чэрвеня зноў вырас і перавысіў мяжу ў 2 рублі
У чацвер, 28 чэрвеня, адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягнуў рост — з 1,9980 да 2,0011 беларускага рубля. Курс еўра працягнуў зніжэнне — з 2,3283 да 2,3130 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,1621 беларускага (у сераду — 3,1640).
Курс беларускага рубля ўмацаваўся да кошыка валют на 0,12%.