Курсы долара і еўра амаль зраўняліся да беларускага рубля
На апошніх таргах Беларускай валютна-фондавай біржы амаль зраўняліся курсы еўра і долара да беларускага рубля.
Долар ЗША апусціўся на 3,67 капейкі і каштуе цяпер 2,6245 рублёў, еўра ўпала на 6,63 капейкі і стала каштаваць 2,6250 рублёў. Пры гэтым на 7,76 капейкі вырас расійскі рубель. За сотню расійскіх рублёў цяпер даюць — 4,4226 беларускіх.
Такім чынам розніца паміж еўра і доларам — 0,05 капейкі. А расійскі рубель ізноў узлятае блізка да нядаўніх максімумаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.