Курсы долара і еўра ў Беларусі 20 лістапада знізіліся
20 лістапада адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся з 2,0050 да 2,0017 беларускага рубля.
Курс еўра таксама пайшоў наніз — з 2,3648 да 2,3547 беларускага. За 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,3789 (у пятніцу — 3,3615).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,15%.