Курсы долара і еўра ў Беларусі 28 траўня выраслі
У панядзелак, 28 траўня, пасля чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягвае расці — з 2,0017 да 2,0077 беларускага рубля. Курс еўра таксама павялічыўся — з 2,3398 да 2,3466 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2213 беларускага (у пятніцу — 3,2467).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,23%.