Курсы долара і расійскага рубля выраслі на таргах 23 жніўня ў Беларусі
22 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША павялічыўся — з 2,0546 да 2,0566 беларускага рубля. Курс еўра пайшоў наніз — з 2,2794 да 2,2759 беларускага рубля. Курс расійскай валюты працягвае расці: сёння за 100 расійскіх даюць 3,1349 беларускага рубля (у чацвер — 3,1313).
Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,04%.