Квіткі на матч БАТЭ — "Слован" будуць каштаваць ад 70 да 200 тысяч рублёў

Квіткі на матч у адказ плэй-оф Лігі чэмпіёнаў паміж барысаўскім БАТЭ і браціслаўскім "Слованам" будуць каштаваць ад 70 да 200 тысяч рублёў. Сустрэча адбудзецца на "Барысаў-Арэне" 26 жніўня і пачнецца ў 21.45.

Як паведамляе сайт ФК БАТЭ, квіткі падзяляюцца па кошце на тры катэгорыі:

1-я (сектары A3, A4, B1, B2 — шэрагі з 5-га па 22-і, E1, E2, F1, F2) — 200 000 рублёў;

2-я (сектары A2, B3, E2, F3) — 150 000 рублёў;

3-я (сектары A3, A4, B1, B2 — шэрагі з 1-га па 4-ы, А1, B4, C1, C2, D2, D3, E1, F4, H1, H2, H3) — 70 000 рублёў.

З 12 па 16-га жніўня квіткі будуць прадавацца для ўладальнікаў абанементаў на хатнія матчы БАТЭ ў сезоне-2014 па два білеты на рукі. Для VIP-абанементаў квота складзе 5 квіткоў.

Касы "Барысаў-Арэны" будуць працаваць па такім графіку:

аўторак (12 жніўня) — 17.00-21.00;

серада-пятніца (13-15 жніўня) — 10.00-18.00 (абед — 14.00-14.30);

субота (16 жніўня) — 11.00-21.30 (абед — 15.00-15.30).

Таксама абанеменшчыкі змогуць набыць квіткі ў Мінску, у офісе кампаніі Ticketpro (вул. Машэрава, 25): аўторак, 12 жніўня, — 17.00-20.00; серада-пятніца, 13-15 жніўня, — 10.00-20.00; субота, 16 жніўня, — 10.00-18.00.

Пачынаючы з 17 жніўня стартуе продаж квіткоў для астатніх заўзятараў. Квота тая ж — два квіткі ў адны рукі.

Расклад працы кас "Барысаў-Арэны":

Нядзеля (17 жніўня) — 11.00-17.00 (абед — 15.00-15.30);

панядзелак-пятніца (18-22 жніўня) — 10.00-18.00 (абед — 14.00-14.30);

субота-нядзеля (23-24 жніўня) — 11.00-15.00;

панядзелак (25 жніўня) — 10.00-18.00 (абед — 14.00-14.30);

аўторак (26 жніўня) — 12.00-22.30 (абед — 17.00-17.30).

У Мінску квіткі можна будзе купіць у офісе або ў касах Ticketpro.

Адзначым, што ў продаж не паступяць білеты на сектары D1 (фанаты гаспадароў), G1 і G2 (фанаты гасцей).

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі