Ладуцька патлумачыў, чаму гатэль "Кемпінскі" не адкрыюць своечасова

Пад гатэль знакамітай сеткі "Кемпінскі" выдзелілі ці не самую лепшую зямлю ў горадзе — у самым цэнтры, з шыкоўным відам на парк Горкага.



Гатэль мусіў адчыніцца да сёлетняга чэмпіянату свету па хакеі. Але старшыня Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька кажа, што гатэльны комплекс павінен запрацацваць толькі пад канец года.



Ладуцька паведаміў журналістам, што ставіцца да затрымкі нармальна, піша "Комсомольская правда". Па яго словах, праблемы ўзніклі праз раку каля гатэля. Каб пабудаваць пад "Кемпінскі" тры падземныя паверхі з паркінгам, запрасілі кампанію з Запарожжа, якая спецыялізуецца на гідратэхнічных збудаваннях. Але ўкраінскія эксперты, відаць, справіліся не занадта добра.



Старшыня гарвыканкаму кажа, што падмурак гатэля меркавалася пабудаваць за паўгода, але справа зацягнулася: "Выдаткі будаўніцтва адбыліся з-за складаных гідратэхнічных умоў. Іх немагчыма было прадугледзець на стадыі прыняцця рашэння аб тэрмінах рэалізацыі праекта... Я праводзіў 5-6 планерок, каб паскорыць працэс, адставанне было сур'ёзным".



Фота — kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі